Logo
Print this page

Папа Рымскі зноў заклікаў да гуманітарнага калідора з «Азоўсталі» ў Марыупалі

"Мае думкі накіроўваюцца да ўкраінскага горада Марыупаль,"гораду Марыі", па-варварску разбамбаванага і разбуранага"

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Уладарка Неба, якая 1 мая 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Францішак чарговы раз звярнуў увагу на трагічную сітуацыю насельніцтва Украіны.

“Сёння пачынаецца месяц, прысвечаны Маці Божай. Я б хацеў заахвоціць усіх вернікаў і ўсе супольнасці штодзённа маліцца Ружанец у інтэнцыі міру. Мае думкі адразу скіроўваюцца да ўкраінскага гораду Марыупаль, “гораду Марыі”, па-варварску разбомбленага і разбуранага. Тут і зараз я зноў прашу стварыць бяспечныя гуманітарныя калідоры для людзей, якія апынуліся ў пастцы на сталеліцейным заводзе гэтага горада. Пакутую і плачу, думаючы пра цярпенні ўкраінскага народа, асабліва самых слабых, пажылых і непаўналетніх. Нават прыходзяць жахлівыя паведамленні пра выгнаных і дэпартаваных дзяцей”, - цытуе Папу vaticannews.va/be.

“І ў той час як мы з’яўляемся сведкамі жудаснага заняпаду чалавецтва, я пытаюся, разам з мноствам людзей, ахопленых трывогай: ці сапраўды адбываецца пошук міру; ці ёсць жаданне пазбегнуць далейшай ваеннай і вербальнай эскалацыі; ці робіцца ўсё магчымае для таго, каб змоўкла зброя. Прашу вас не скарацца перад логікай насілля, вычварнай спіраллю ўзбраенняў. Паўстанем на шлях дыялогу і міру! Памолімся за гэта”,

- сказаў Папа, пасля чаго на ватыканскай плошчы запанавала малітоўная цішыня.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.