BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа Рымскі зноў заявіў пра трэцюю сусветную вайну і адзначыў рызыку ядзернай эскалацыі

Францішак сабраў у Ватыкане сваіх дыпламатычных прадстаўнікоў з розных частак свету, у тым ліку з Беларусі

У свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, 8 верасня, Папа Рымскі Францішак прыняў на аўдыенцыі нунцыяў - дыпламатаў Святога Пасаду, якія прыбылі ў Ватыкан з розных частак свету, у тым ліку з Беларусі.

«Еўропа і ўвесь свет, на жаль, узрушаны вайной асаблівай цяжкасці, як з-за парушэння міжнароднага права, так і з-за рызыкі ядзернай эскалацыі, а таксама з-за сур’ёзных эканамічных і сацыяльных наступстваў. Гэта “фрагментарная” трэцяя сусветная вайна, сведкамі якой вы з’яўляецеся на месцах, дзе выконваеце вашу місію», - адзначыў Пантыфік у прывітальным слове, якое цытуе vaticannews.va/be.

Візіт нунцыяў адбываецца з 7 па 10 верасня 2022 года. Раней паведамлялася аб сустрэчы ў Ватыкане Папы Францішка з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, Апостальскім нунцыем у Беларусі. Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 1 верасня, пакуль нічога не вядома.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць