BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа Рымскі памаліўся за Украіну перад беларускай іконай

«Я правяду некалькі хвілін у цішыні, молячыся за гэту дарагую краіну і за мір, перад іконай Багародзіцы Народа, якая ўшаноўваецца ў Беларусі», - сказаў Францішак.

Папа Рымскі Францішак правёў некалькі хвілін у малітве за Украіну перад копіяй іконы Маці Божай Жыровіцкай, якая падчас агульнай аўдыенцыі 11 студзеня была выстаўлена ў ватыканскай Зале Паўла VI.

«Не будзем забываць пра змучаную Украіну, якая заўсёды ў нашых сэрцах; выкажам гэтаму народу, які перажывае жорсткія пакуты, нашу любоў, нашу блізкасць і нашу малітву. А зараз я правяду некалькі хвілін у цішыні, молячыся за гэту дарагую краіну і за мір, перад іконай Багародзіцы Народа, якая ўшаноўваецца ў Беларусі. Запрашаю вас духоўна далучыцца да маёй малітвы», - цытуе Папу vaticannews.va/be.

Затым Францішак падышоў да іконы Маці Божай Жыровіцкай, якую беларускія грэка-католікі ўшаноўваюць як Валадарку Беларускага Народа. Ікона дарагая таксама ўкраінскім вернікам. Яе копія-фрэска знаходзіцца ў рымскім касцёле святога Сяргея і Вакха, кафедральным саборы Апостальскага экзархата для ўкраінскіх грэка-католікаў у Італіі.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць