Лекар распавёў, як Папа Рымскі Францішак перанёс аперацыю
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Стала вядомая прычына хірургічнага ўмяшальніцтва і тое, што Пантыфік спытаў, калі прачнуўся пасля наркозу.
«Святы Айцец адчувае сябе добра», - сказаў падчас прэс-канферэнцыі, якая адбылася 7 верасня ў рымскай бальніцы імя Агасціна Джэмэлі, прафесар Сэрджыа Альф’еры, хірург, якія апераваў Папу. Лекар падкрэсліў, што Францішак адчувае сябе бадзёра, прабывае ў добрым настроі і нават жартаваў, пытаючыся калі яму зробяць чарговую аперацыю.
Святы Айцец знаходзіцца ў поўнай свядомасць і выказвае падзяку за шматлікія пасланні блізкасці і малітву, паведамляе vaticannews.va/be.
Папу была зроблена лапаратамія і пластыка брушной сценкі пратэзамі. Па словах Альф’еры, прабыванне ў стацыянары пры такой аперацыі складае ад пяці да сямі дзён, але ў дадзеным выпадку, улічваючы, што Францішак мае 86 гадоў, будуць прыняты ўсе меры засцярогі.
Хірург удакладніў, што рашэнне аб аперацыі было прынята, бо ў апошнія месяцы Святы Айцец пакутаваў ад болю, аднак, “рашэнне не было экстранным”. Яго прынялі 6 чэрвеня пасля камп’ютарнай тамаграфіі. Апошняе слова было за Папам і ён пагадзіўся на аперацыю, у тым ліку з улікам свайго працоўнага графіку. Альф’еры заўважыў, што Францішак добра перанёс агульны наркоз і ніякіх іншых паталогій у яго выяўлена не было.
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
«Аперацыя прайшла без ускладненняў і працягвалася тры гадзіны», - праінфармаваў таксама кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.
Нагадаем, папскія лекары прынялі рашэнне аб неабходнасці хірургічнага ўмяшання ў сувязі з наяўнасцю ў яго ўшчэмленай пасляаперацыйнай грыжы з балявымі сімптомамі, якія пагаршаліся. У 2022 годзе Святы Айцец перанёс аперацыю на кішэчніку.
Related items
-
«Нам не назвалі прычыну». Год таму закрылі Чырвоны касцёл у Мінску
-
Ля алтара – фотаальбом: незвычайная Імша за памерлага прайшла ў Мінску
-
Радзіма пад Крыжам. Што можам зрабіць для яе?
-
Вучняў, педагогаў і школьныя прыналежнасці благаслаўляюць у касцёлах
-
«Мы як авечкі сярод ваўкоў». Што самі расіяне кажуць пра скандальныя словы Папы?