Logo
Print this page

Папа прывітаў удзельнікаў Чэмпіянату свету па футболе

"Няхай гэтае мерапрыемства стане падставай для сустрэчы, дыялогу і братэрства".

Чэмпіянат свету па футболе павінен стаць нагодай для сустрэчы і братэрства, адзначыў Святы Айцец на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 13 чэрвеня 2018 г. прайшла ў Ватыкане.

“Заўтра ў Расіі распачнецца Чэмпіянат свету па футболе. Хачу скіраваць маё сардэчнае прывітанне футбалістам і арганізатарам, а таксама ўсім, хто будзе сачыць за падзеяй, якая пераўзыходзіць усе межы, з дапамогай сродкаў камунікацыі. Няхай гэта важнае спартыўнае мерапрыемства стане нагодай для сустрэчы, дыялогу і братэрства паміж рознымі культурамі і рэлігіямі, спрыяючы салідарнасці і міру паміж краінамі”, - сказаў Францішак.

Чэмпіянат свету па футболе будзе праходзіць у Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 г. У ім прымуць удзел нацыяльнальныя зборныя 32 краін.

vaticannews.va/be

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.