Logo
Print this page

У Гомелі ўпершыню будзе арганізавана група дзяўчат-скаўтак

У гомельскім касцёле пачаўся набор дзяўчынак у скаўцкі рух, які практыкуе педагогіку FSE - Федэрацыі еўрапейскага скаўтынга.

У гомельскай рыма-каталіцкай царкве пачаўся набор дзяўчынак у парафіяльныя скаўткі. Бацькі-каталікі могуць запісаць сваіх дачок узростам ад 11 гадоў у групу, якая фарміруецца. Калі яна будзе створана, адбудзецца бацькоўскі сход. Адказныя за рух дзяўчат-скаўтак у Беларусі і Гомелі распавядуць аб праграме і прынцыпах FSE - Федэрацыі еўрапейскага скаўтынга. Запісацца можна ў пробашча парафіі айца Славаміра ці пакінуць свае дадзеныя ў каментары да гэтага матэрыялу. Дзяўчынак-скаўтак чакаюць не менш цікавыя прыгоды, чым хлопчыкаў.

Дарэчы, за два гады існавання ў парафіі групы хлопцаў-скаўтаў, яны паспелі пабываць на некалькіх выязных мерапрыемствах, у тым ліку на міжнароднай сустрэчы ў Польшчы.

Last modified onПанядзелак, 14 Студзень 2013 21:06
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.