Logo
Print this page

«Скаўцкія» святыя Імшы праводзяць у Гомелі (+ ФОТА хросту)

Хлопцы і дзяўчаты самі рыхтуюць чытанні, спевы і малітвы, служба праходзіць цалкам на беларускай мове.

Кожны месяц у гомельскай рымска-каталіцкай царкве праходзяць нядзельныя «скаўцкія» святыя Імшы. Іх асаблівасць заключаецца ў тым, што чытанні, спевы і малітвы рыхтуюць скаўты, ля алтара стаіць скаўт з «басанам» - сцягам. Акрамя таго, такія Імшы праходзяць цалкам на беларускай мове. У мінулую нядзелю ізноў прайшла «скаўцкая» Імша.

Увайшоўшы пад гукі гітары і барабана, пробашч адзначыў:

- Нязвыкла чуць такія сучасныя моладзевыя рытмы ў касцёле, але гэта вельмі добра, і Бог радуецца, калі бачыць на Імшы ўсіх у адзінстве, у тым ліку моладзь.

Таксама падчас Імшы адбылося хрышчэнне маленькай Дарыны, якую бацькі прынеслі ва ўлонне Касцёла, каб прасіць для яе ласку Святога Духа і Вечнае жыццё.

Last modified onНядзеля, 22 Люты 2015 19:33
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.