Logo
Print this page

У гомельскім касцёле набіраюць хлопцаў у парафіяльныя скаўты

Больш за год у гомельскім касцёле дзейнічае каталіцкі скаўцкі рух. Скаўтам ўжо больш за сто гадоў, але сваю актуальнасць прынцыпы арганізацыі не губляюць не цяпер. Больш інфармацыі аб дзейнасці скаўтаў у Гомелі - у архіве сайта >>>

Абвяшчаецца новы набор у парафіяльныя скаўты, якія практыкуюць педагогіку FSE (Федэрацыі скаўтаў Еўропы). Пакуль прымаюцца толькі хлопчыкі, але ёсць надзея, што з'явіцца ў Гомелі і дзявочы «звяз». Запрашаюцца хлопцы узростам 12-16 гадоў, дзеці або іх бацькі павінны быць парафіянамі касцёла. Жадаючыя могуць звяртацца да гомельскага «звязовага» Станіслава Старацітарава па тэлефоне: 029-5356823 (МТС) ці да пробашча гомельскага касцёла ксяндза Славаміра.

- Не бойцеся адпускаць сваіх дзяцей у паездкі і паходы, - звяртаецца да бацькоў ксёндз Славамір. - Не турбуйцеся аб тым, што з-за «зборак» яны не будуць паспяваць па вучобе. Значна больш часу дзеці забіваюць з тэлевізарам, кампутарам і тэлефонам. Калі хочаце, каб вашы хлопчыкі выраслі сапраўднымі мужчынамі, падахвочвае іх займацца скаўтынгам. Дапамагайце змагацца з лянотай і эгаізмам, калі яны не хочуць ісці ў паходы. Паверце, дадому яны вернуцца радаснымі і задаволенымі. Магчыма, вы і дзеці пакуль не зусім разумееце, навошта гэта трэба, але вынік будзе бачны ўжо хутка.

Last modified onЧацвер, 06 Верасень 2012 21:32
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.