Гомельскія скаўты правялі «летнік» за горадам [ФОТА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Скаўты - Гомель
- Add new comment
Некалькі дзён, праведзеных на прыродзе, ўмацавалі хлопцаў перад пачаткам навучальнага года.
У канцы жніўня гомельскі «звяз» каталіцкіх скаўтаў з парафіі Нараджэння Божай Маці правёў за горадам традыцыйны «Летнік» - выязную сустрэчу, падчас якой хлопцы самі рыхтавалі ежу на вогнішчы, гулялі ў скаўцкія гульні, выконвалі розныя заданні, начавалі ў паходных умовах і нават удзельнічалі ў начных прыгодах.
Правесці паўнавартасны «летнік» ў гэтым годзе, на жаль, не атрымалася з-за забароны на наведванне лясоў. Аднак нават некалькі дзён, праведзеных з карысцю на прыродзе, умацавалі хлопцаў і фізічна, і духоўна перад пачаткам новага навучальнага года. Таксама скаўты абмеркавалі планы на 2016 год: удзел у Wielkie Harce Majowe і Сусветных днях моладзі.
У той жа час дзяўчынкі-скаўткі - у якасці летняга мерапрыемства - здзейснілі пілігрымку ў Лагішын, дзе праходзілі ўрачыстасці ў гонар Маці Божай - Каралевы Палесся.
Related items
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры