Logo
Print this page

Беларускія скаўты адправяцца ў Францыю на «Еўраджэм»

На цэнтральнай падзеі ў жыцці еўрапейскіх скаўтаў збярэцца 10 тысяч хлопцаў і дзяўчат з 20 краін.

У жніўні 2014 года каля горада Мец - сталіцы французскай Латарынгіі - адбудзецца галоўная падзея ў жыцці скаўтаў, што практыкуюць педагогіку FSE - «Еўраджэм» або агульнаеўрапейскі скаўцкі летнік. Плануецца, што ў ім прымуць удзел 10 тысяч хлопцаў і дзяўчат з 20 краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Традыцыйна на «Еўраджэм» адправяцца і беларускія скаўты з некалькіх гарадоў. Упершыню ў такой сустрэчы будуць удзельнічаць гомельцы. Праўда, еўрапейскаму летніку папярэднічае сур'ёзная падрыхтоўка на радзіме: «зімнік», «Дзень братэрскай думкі», «вясеннік» і мясцовы летнік.

У якасці дэвізу «Еўраджэма» абраныя словы з псалмоў: Venite et videte - Ідзі і глядзі. Як кажуць арганізатары, гэтыя словы з'яўляюцца запрашэннем знайсці Божыя справы ў свеце і ў нашым жыцці.

Невыпадкова месцам сустрэчы абраны рэгіён каля горада Мец - арэна кровапралітных бітваў падчас 1-й і 2-й сусветных войнаў.

- Сімвалічна, што менавіта тут маладыя людзі з розных краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі змогуць сустрэцца, пагутарыць, завесці новых сяброў і паспаборнічаць у духу скаўцкага братэрства, - кажуць арганізатары. - Гэта выдатная магчымасць пазбавіцца ад нацыянальных стэрэатыпаў і завязаць міжнароднае сяброўства падчас мерапрыемстваў на свежым паветры.

Last modified onПятніца, 13 Снежань 2013 09:39
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.