Logo
Print this page

Гомельскім «ваўчанятам» урачыста ўручылі скаўцкія гальштукі [фота]

Вікарый парафіі дабраславіў хлопчыкаў, а старэйшыя скаўты зладзілі для маленькіх сяброў салодкі стол.

9 сакавіка ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве прайшло чарговае скаўцкае свята: больш за дзесяць хлопчыкаў узростам да 11 гадоў атрымалі скаўцкія гальштукі. Гомельскі «Акелла» Уладзіслаў Васілеўскі, які займаецца ў скаўцкім духу з маленькімі дзецьмі - "ваўчанятамі", каля года рыхтаваў іх да гэтай падзеі. Тыя, хто атрымаў гальштукі, у хуткім часе ўжо змогуць стаць паўнавартаснымі скаўтамі.

Пасля атрымання гальштукаў вікарый парафіі айцец Дамінік дабраславіў хлопчыкаў і дзяўчынак, а старэйшыя скаўты зладзілі для маленькіх «ваўчанят» салодкі стол.

Last modified onПанядзелак, 10 Сакавік 2014 09:44
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.