Logo
Print this page

Упершыню гомельскія скаўты правялі Імшу ў гонар святога Андрэя Баболі - ФОТА

Святога пакутніка, члена ордэна езуітаў, забітага казакамі ў Янаве, таксама называюць Апосталам Палесся.

16 траўня каталіцкая царква адзначала Дзень памяці беларускага і польскага святога Андрэя Баболі, якога таксама называюць Апосталам Палесся. Святы пакутнік, член ордэна езуітаў, быў забіты казакамі Багдана Хмяльніцкага ў Янаве (Брэсцкая вобласць) 16 траўня 1657 года.

Менавіта ў гонар святога Андрэя Баболі названая гомельская скаўцкая дружына. З нагоды дня памяці святога скаўты ўпершыню вялі ў гомельскім касцёле святую Імшу: чыталі Слова Божае, малітвы, спявалі псалмы, трымалі свой сцяг - басан. А самыя малодшыя - «ваўчаняты» - падносілі да алтара Святыя дары.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.