Logo
Print this page

Больш за 150 скаўтаў з Беларусі адправіліся на еўрапейскую сустрэчу ў Францыю

На цэнтральнай падзеі ў жыцці еўрапейскіх скаўтаў збярэцца 12 тысяч хлопцаў і дзяўчат з 18 краін.

Больш за 150 каталіцкіх скаўтаў з усёй Беларусі - хлопцаў і дзяўчат - адправіліся на галоўную падзею ў жыцці скаўтаў, якія практыкуюць педагогіку FSE - «Еўраджэм» або агульнаеўрапейскі летнік.

Сустрэча пройдзе 3-10 жніўня ў Нармандыі (Францыя). Плануецца, што ў ёй возьмуць удзел 12 тысяч хлопцаў і дзяўчат з 18 краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Упершыню ў такой сустрэчы будуць удзельнічаць гомельцы. 28 чалавек, з іх чацвёра дарослых, прадставяць на «Еўраджэме» гомельскую скаўцкую дружыну святога Андрэя Баболі. 

Дабірацца да Нармандыі ўсе беларускія скаўты будуць на аўтобусах, па дарозе начуючы ў паходных умовах. Жыллё сабе ў лесе яны будуць цалкам будаваць самі. Акрамя ўдзелу ў захапляльных мерапрыемствах летніка беларусы плануюць наведаць з аднадзённай экскурсіяй Парыж, Прагу і здзейсніць пілігрымку ў горад Лізьё, дзе жыла святая Тэрэза ад Дзіцятка Ісуса, мошчы якой у мінулым годзе сустракалі ў Беларусі.

У якасці дэвізу «Еўраджэму» абраныя словы з псалмоў: Venite et videte - Ідзі і глядзі. Як кажуць арганізатары, гэтыя словы з'яўляюцца запрашэннем знайсці Божыя справы ў свеце і ў нашым жыцці.

Last modified onСерада, 30 Ліпень 2014 16:33
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.