Logo
Print this page

Гомельскія скаўты і скаўткі правялі двое сутак у лесе на «Вясенніку» - ФОТА

Захапляльныя гульні, жывыя стасункі і святая Імша на беразе ракі сталі галоўнымі падзеямі лагера.

У мінулыя выхадныя гомельскія хлопцы-скаўты і дзяўчаты-скаўткі, якія практыкуюць педагогіку FSE (Федэрацыі скаўтаў Еўропы), здзейснілі двухдзённую вылазку ў лес. У маляўнічым месцы на беразе ракі дзеці разам з бацькамі-скаўтамі разбілі лагер і правялі сваё традыцыйнае мерапрыемства - «Вясеннік».

Хлопцы і дзяўчаты самі рыхтавалі на вогнішчы ежу, а некаторыя з іх упершыню начавалі ў палатках. Захапляльныя гульні, жывыя зносіны і святая Імша на беразе ракі сталі галоўнымі падзеямі «Вясенніка».

Скаўтаў і скаўтак яшчэ чакае тыднёвы «Летнік» у лесе, на якім яны будуць рыхтавацца да падарожжа ў Францыю, дзе пройдзе «Еўраджэм - 2014».

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.