У Гомель на «вандроўку» прыязджалі дзяўчаты-скаўты
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Скаўты - Гомель
- Add new comment
У мінулую нядзелю ганаровымі гасцямі гомельскай рымска-каталіцкай парафіі сталі дзяўчыны-скаўты з Мінска, Гродна і Лынтупаў. Прыезд у Гомель яны ажыццявілі падчас традыцыйнага скаўцкага мерапрыемства - «вандроўкі».
Адразу па прыездзе дзяўчаты накіраваліся ва ўжо знакамітую дзіцячую вёску для сірот-інвалідаў, пабудаваную дабрачыннай каталіцкай місіяй «Карытас-Міласэрнасць». Таксама дзяўчыны пабывалі на экскурсіі ў гістарычным цэнтры Гомеля, а пасля Набажэнства ў касцёле прысягу прынялі новыя члены скаўцкага руху з Гародні.
Звычайна падчас «Вандровак» скаўты выязджаюць у якія-небудзь цікавыя месцы, наведваюць хрысціянскія святыні. Нагадаем, у гомельскім рымска-каталіцкай парафіі таксама практыкуецца педагогіка FSE (Федэрацыі скаўтаў Еўропы), праўда, пакуль толькі для хлопцаў.
Related items
-
У касцёлах асвячаюць аўтамабілі [+малітва кіроўцы]
-
Дыпламаты ЕЗ у Беларусі наведалі могілкі і кляштар у Івянцы
-
«Чаму Марадона?» Выгляд новага касцёла ў Віцебску выклікаў дыскусіі сярод вернікаў
-
Канцэртамі ў Пінску, Магілёве і Гродне стартаваў маштабны арганны фестываль
-
Будслаўскі касцёл адкрылі для наведвання - ідзе падрыхтоўка да фэсту