Logo
Print this page

Гомельскія скаўты пабывалі на еўрапейскай сустрэчы ў Францыі - Еўраджэме-2014

На цэнтральнай падзеі ў жыцці еўрапейскіх скаўтаў сабраліся 10 тысяч хлопцаў і дзяўчат з 20 краін.

Больш за 150 каталіцкіх скаўтаў з усёй Беларусі - хлопцаў і дзяўчат - пабывалі на галоўнай падзеі ў жыцці скаўтаў, якія практыкуюць педагогіку FSE - «Еўраджэме» або агульнаеўрапейскім летніку.

Сустрэча, якая ладзіцца раз на 10 гадоў, у гэты раз прайшла 3-10 жніўня ў Нармандыі (Францыя). У ёй узялі ўдзел 12 тысяч хлопцаў і дзяўчат з 18 краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Упершыню ў такой сустрэчы удзельнічалі гомельцы. 28 чалавек, з іх чацвёра дарослых, прадставілі на «Еўраджэме» гомельскую скаўцкую дружыну святога Андрэя Баболі. 

Дабіраліся да Нармандыі гомельскія скаўты на аўтобусах, па дарозе начуючы ў паходных умовах. Акрамя ўдзелу ў захапляльных мерапрыемствах летніка беларусы наведалі з аднадзённай экскурсіяй Парыж, Прагу і здзейснілі пілігрымку ў горад Лізьё, дзе жыла святая Тэрэза ад Дзіцятка Ісуса, мошчы якой у мінулым годзе сустракалі ў Беларусі.

У якасці дэвізу «Еўраджэму» былі абраныя словы з псалмоў: Venite et videte - Ідзі і глядзі. Як кажуць арганізатары, гэтыя словы з'яўляюцца запрашэннем знайсці Божыя справы ў свеце і ў нашым жыцці.

Прадстаўляем невялікі фотадзённік пра паездку гомельскіх скаўтаў.

Media

Last modified onЧацвер, 14 Жнівень 2014 21:45
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.