Logo
Print this page

У пачатковай школе стане больш урокаў беларускай мовы

Новаўвядзенне плануецца ўжыць з наступнага года.

У школах Беларусі пачнуць паступова павялічваць колькасць гадзін для ўрокаў беларускай мовы. З навучальнага года 2016/2017 новаўвядзенне ўвядуць для другіх класаў, а затым кожны год па чарзе будуць дадаваць гадзіны для беларускай мовы ў астатніх класах пачатковай школы, каб у кожным была аднолькавая колькасць гадзін вывучэння беларускай і рускай моваў.

Новаўвядзенне будзе ўводзіцца незалежна ад мовы навучання ў школе. На дадзены момант у рускамоўных школах больш урокаў рускай мовы, а ў беларускамоўных - беларускай. Але зараз вырашана паставіць беларускую мову ў роўныя ўмовы з беларускай, паведамілі на прэс-канферэнцыі ў Міністэрстве адукацыі.

Як вядома, пераважная большасць школ у Беларусі - з беларускай мовай навучання. Беларускамоўныя школы захаваліся толькі ў сельскіх населеных пунктах і ў адзінкавых выпадках - у гарадах. Напрыклад, у Гомелі няма ні воднай школы, дзе навучанне цалкам вялося б на беларускай мове.

Нагадаем, пра неабходнасць большай прысутнасці беларускай мовы гаварыў і міністр адукацыі, адзначаючы, што ў будучыні некаторыя прадметы ў школах будуць вывучацца па-беларуску.

Last modified onЧацвер, 11 Люты 2016 15:50
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.