Logo
Print this page

У Вільні знайшлі, магчыма, магілу Кастуся Каліноўскага

Як вядома, лідэр паўстання 1863-64 гадоў быў католікам.

На гары Гедыміна ў Вільні, у цэнтры літоўскай сталіцы, археолагі знайшлі астанкі чатырох чалавек. Мяркуецца, што гэта ўдзельнікі паўстання 1863-64 гадоў. Людзі былі пахаваныя са звязанымі за спіной рукамі, без трунаў, а побач з парэшткамі аднаго з пахаваных выявілі срэбраны медальён, выраблены ў сярэдзіне XIX стагоддзя, паведамляе літоўская прэса.

Як вядома, каля гары Гедыміна быў пахаваны пакараны смерцю Кастусь Каліноўскі - лідэр паўстання 1863-64 гадоў супраць царскіх улад Расіі, нацыянальны герой Беларусі. Ніякага памятнага знака на Замкавай гары ў Вільні на магіле Кастуся Каліноўскага няма, хаця месца, дзе ён быў таемна пахаваны, прыблізна вядома.

Канстанцін Каліноўскі сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы. Таксама ён выступаў за аднаўленне справядлівасці ў рэлігійнай сферы - за адраджэнне знішчанай ў 1839 г. расійскімі царскімі ўладамі уніяцкай царквы, паслядоўнікамі якой яшчэ і ў часы паўстання заставаліся дзесяткі тысяч беларусаў. Хоць сам Каліноўскі быў католікам.

Кастусь быў публічна павешаны на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні 22 сакавіка 1864 года. З царскага астрога ён паспеў перадаць на волю свой запавет беларускаму народу - "Ліст з-пад шыбеніцы". Як сцвярджаюць сучасныя даследчыкі, думкі Каліноўскага пра неабходнасць барацьбы за сваю Радзіму, выказаныя ім, можна лічыць пачатковым афармленнем беларускай нацыянальнай ідэі.

 

Last modified onПанядзелак, 06 Люты 2017 22:28
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.