На выбарах у Беларусі раздавалі памяткі з іконай і малітвай
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Памяткі ад МНС утрымлівалі інфармацыю пра тое, як засцерагчыся ад пажараў.
На выбарах у мясцовыя саветы, што прайшлі 18 лютага ў Беларусі, выбаршчыкам на некаторых участках уручалі сувеніры. У прыватнасці, у вёсках Гомельскага раёна ўсім, хто прыйшоў на ўчасткі для галасавання, уручалі памяткі ад МНС з інфармацыяй пра тое, як засцерагчыся ад пажараў. Памяткі ўтрымлівалі каляндар на 2018 год, а на вокладцы быў размешчаны абраз «Неапалімая Купіна», на які падобны абрысамі лагатып МНС Беларусі, і малітва да Найсвяцейшай Панны Марыі з просьбай аб абароне ад пажараў.
Неапалімая Купіна (даслоўна: «незгаральны куст») - гэта іконаграфічны тып Божай Маці ў праваслаўі. Абраз «Неапалімая Купіна» шануецца як заступнік пры пажарах. Цікава, што ў 2008 годзе прэзідэнт Украіны падпісаў указ, які ўстанавіў новае прафесійнае свята - Дзень выратавальніка Украіны, што адзначаецца ў дзень святкавання абраза Божай Маці «Неапалімая Купіна».
Дарэчы, у Беларусі Дзень выратавальніка адзначаецца 19 студзеня, калі праваслаўныя святкуюць Вадохрышча.
Related items
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
Сумуюць па Беларусі: што адбываецца з вызваленымі святарамі і чаму яны маўчаць
-
Ніхто не прыйшоў на Імшу ў катэдры Магілёва. Святар выказаў свае пачуцці, а вернікі далі яму парады