Беларусы праспяваюць «Магутны Божа» 25 сакавіка на плошчы ў Мінску
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Вывучым хрысціянскі гімн Беларусі разам - тэст + відэа
Беларускі хрысціянскі гімн «Магутны Божа», які таксама называюць духоўным гімнам Беларусі, праспяваюць на плошчы каля Нацыянальнага опернага тэатра ў Мінску 25 сакавіка. У гэты дзень там пройдзе фестываль да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
«Магутны Божа» нярэдка гучыць у каталіцкіх храмах Беларусі, таксама яго выконваюць хоры праваслаўнай царквы. Гэта песня на верш Наталлі Арсенневай «Малітва» (1943 г.), створаная кампазітарам Мікалаем Равенскім у 1947 годзе. Пасля атрымання незалежнасці Беларусі «Магутны Божа» прапаноўвалася зрабіць афіцыйным дзяржаўным гімнам краіны.
Нагадаем, 25 сакавіка ў касцёлах рэспублікі будуць служыць Імшы і маліцца за Беларусь.
Магутны Божа! Уладар сусветаў,
вялікіх сонцаў і сэрц малых!
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
рассып праменні свае хвалы.
Дай спор у працы штодзённай, шэрай,
на лусту хлеба, на родны край,
павагу, сілу і веліч веры,
у нашу праўду, у прышласць - дай!
Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
учынкам нашым пашлі ўмалот!
Зрабі магутнай, зрабі шчаслівай
краіну нашу і наш народ!
Media
Related items
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- Глядзець, чытаць, удзельнічаць: праваслаўная Велікодная служба па-беларуску з анлайн-трансляцыяй пройдзе ў Вільні
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад