Logo
Print this page

Фота беларуса ўвайшло ў топ лепшых у экалагічным конкурсе ЕС

На здымку - ветракі побач з каталіцкім і праваслаўным храмамі.

Фатаграфія, на якой - ветраныя электрастанцыі каля каталіцкай і праваслаўнай цэркваў пасля моцнага дажджу ў старадаўнім мястэчку Крэва Смаргонскага раёна Беларусі, увайшла ў лік лепшых у конкурсе EU4Energy. Здымак зрабіў беларускі фотакарэспандэнт агенцтва «Франс Прэс» Сяргей Гапон.

На здымку - касцёл Перамянення Пана і царква Аляксандра Неўскага, якія стаяць побач. Заходняе святло добра падсвятляе храмы і ветракі на фоне навальнічнага неба.

Фота беларуса прэтэндавала на самае лепшае, за яго аддалі голас сотні карыстальнікаў сацсетак, у тым ліку - Пінская духоўная семінарыя, Мінскія электрычныя сеткі, Брэсцкі тэхнапарк, Амбасада Францыі, Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, Магілёўскі EPAM.

Аднак большасць галасоў усё ж атрымаў здымак з Грузіі. Удзельнікі змагаліся за беспілотнік, які быў галоўным прызам конкурсу. Цяпер у сацсетках абяцаюць сабраць грошы на дрон для Сяргея Гапона.

Ініцыятыва EU4Energy ўключае падтрымку ЕС, накіраваную на паляпшэнне энергазабеспячэння, энергетычнай бяспекі і узаемасувязяў, а таксама прасоўванне энергаэфектыўнасці і выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ў краінах Усходняга партнёрства - Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне. ЕС аказвае гэтую падтрымку шляхам фінансавання праектаў і праграм, якія спрыяюць рэфармаванні энергетычных рынкаў і скарачэнні нацыянальнай энергетычнай залежнасці і энергаспажывання.

Media

Last modified onПятніца, 22 Чэрвень 2018 22:53
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.