Выйшла першая гульня для смартфонаў па-беларуску - «Дзіцячая Біблія»
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Бясплатна спампаваць гульню можна ў Google Play ці App Store [відэа]
Гульня для смартфонаў «Біблія для дзяцей» перакладзена на беларускую мову і даступна для пампавання для гаджэтаў з Android і iOS. Аналагу праекта няма ў Беларусі - гэта першая беларускамоўная гульня для смартфонаў і планшэтаў, паведаміў адзін з распрацоўшчыкаў Мікалай Малашчонак.
- Два гады мы працавалі над праектам. Яскравыя анімацыі, цікавыя галаваломкі і пазлы і самая лепшая беларускамоўная агучка ад каманды КінаКонг! Цяпер дзеткі змогуць наўпрост акунуцца ў атмасферу Бібліі і разам з біблійнымі героямі прайсці ўвесь той неверагодны шлях, якім Бог вёў чалавецтва напрацягу гісторыі! - піша адзін з аўтараў праекту.
Каб бясплатна спампаваць гульню, можна перайсці па спасылцы альбо знайсці «Дзіцячая Біблія» ў Google Play ці App Store.
У наладах праграммы трэба змяніць мову на беларускую.
Узрост дзяцей, якім можна прапанаваць гульню, - 4+.
Цікава, што Мікалай Малашчонак таксама распрацаваў беларускую «Мабільную Біблію» да 500-годдзя скарынаўскай - першай беларускай друкаванай Бібліі.
Media
Related items
- Дыскатэкай на ўсю вуліцу адзначаюць на Гродзеншчыне... Першую Камунію ў дзяцей
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам