Logo
Print this page

«Удзячнасць» ад Laudans. Глядзім новы кліп [відэа]

«Захацелася візуальна перадаць свабоду», - гаворыць вакаліст гурта.

Беларускі хрысціянскі гурт Laudans прадставіў кліп на кампазіцыю «Удзячнасць», якая ўвойдзе ў новы альбом «Звязаны з часам» - яго дуэт плануе выпусціць сёлета ўвосені. Кліп быў зняты ў паўднёвай Польшчы, на мяжы са Славакіяй, распавёў Katolik.life саліст калектыву Андрэй Лугін:

- Паехалі ў горы, бо там значна больш адчуваецца свабода думкі, і нам захацелася перадаць візуальна гэтую свабоду. Падчас здымак мы ўжо мелі досвед узаемнай падтрымкі, бо ў горы не надта проста ісці. І мы зразумелі што калі ёсць адчуванне ўдзячнасці - а ў нас была вялікая ўдзячнасць Богу, бо Ён быў побач ва ўсіх выпрабаваннях - ёсць свабода. І тады ты ўжо не так лёгка паддаешся розным меркаванням, якія табе хочуць навязаць негатыў.

Удзячным, свабодным, ты бачыш жыццё значна шырэй, дадае аўтар.

Laudans - гэта дуэт, які грае ў стылі rock, pop, jazz, electronic music. Іх музыка вылучаецца ўнутранай энергетыкай, харызмай, актуальнасцю і заклікае ісці шляхам веры. Удзельнікі гурта - каталіцкія вернікі Андрэй Лугін (вакал, рытм-гітара) і Алёна Палачанская (сінтэзатар).

Увесну 2017 года трэк групы Laudans быў прызнаны «Песняй месяца» на беларускім радыё.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.