Трагедыя ў Клюшчанах: пры рамонце згарэлага касцёла загінуў рабочы
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Брыгада працавала без рэгістрацыі і выкарыстоўвала самаробныя рыштаванні, паведамілі ў СК.
У вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёна на Гродзеншчыне адбылася трагедыя: пры рэстаўрацыі касцёла святога Яхіма загінуў будаўнік. 30-гадовы мужчына выконваў працы на вышыні, ён абшываюць сцяну сайдынгам. Аднак рыхтаванні аказаліся кепска замацаванымі і абрынуліся, разам з імі ўпаў будаўнік са Смаргоні. Ён разбіўся і памёр да прыезду «хуткай».
Справа ў тым, што летась у Клюшчанах здарылася бяда: згарэў драўляны каталіцкі храм.
Гэты касцёл вядомы тым, што тут служыў айцец Канстанцін Стаповіч (паэтычны псеўданім - Казімір Сваяк).
Як раз у гэтым храме ў 1915 годзе ён прамовіў адно з першых сваіх казанняў на беларускай мове, што ў той час было ў навіну. А наогул касцёл быў пабудаваны яшчэ ў 1726 годзе і дзейнічаў да 1948 года, калі быў зачынены савецкай уладай. У 1990-я яго аднавілі і адбудавалі. Паўторнае прысвячэнне храма адбылося ў 1993 годзе.
Неўзабаве пасля пажару быў абвешчаны збор грошай на аднаўленне храма. І вось на днях звонку згарэлага будынка касцёла праводзіліся работы. «Брыгада будаўнікоў працавала без рэгістрацыі і выкарыстоўвала самаробныя будаўнічыя рыхтаванні. У нейкі момант яны адышлі ад вонкавай сцяны храма з-за няўстойлівай ўстаноўкі. Гэта прывяло да падзення рабочага», - гаворыцца ў паведамленні Упраўлення Следчага камітэта, якое праводзіць праверку па факце гібелі чалавека.
Related items
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці