Logo
Print this page

Папа моліцца аб ахвярах анамальнай спёкі ў Еўропе

«Бясшумная забойца» можа ўнесці тысячы жыццяў

Пантыфік заклікаў не пакідаць без увагі тых, хто пакутуе ад экстрэмальнай спякоты, якая пануе зараз у Еўропе. З адмысловым зваротам ён звярнуўся 30 чэрвеня 2019 г.
 
Сіноптыкі папярэдзілі, што ў гэтым годзе лета ў Еўропе стане самым гарачым з 2003 г. Прычыны пагоднай анамаліі – шторм у Паўночнай Атлантыцы і магутны антыцыклон, які ўсталяваўся ў Цэнтральнай Еўропе. Падобныя перыяды анамальнай спякоты на кантыненце ў апошнія гады значна пачасціліся па прычыне кліматычных змен, выкліканых глабальным пацяпленнем.

“Я малюся за тых, хто ў гэтыя дні больш за ўсё пацярпеў ад наступстваў спякоты: хворых, пажылых, асоб, якія вымушаныя працаваць на адкрытым паветры, на будаўнічых пляцоўках... Няхай ніхто не будзе пакінуты без увагі, няхай нікога не эксплуатуюць”, - сказаў Папа падчас сустрэчы з вернікамі на “Анёл Панскі”.

Перыяды анамальна гарачага надвор’я сіноптыкі называюць “бясшумнымі забойцамі”. У 2003 г. спякота забрала ў Еўропе 70 тыс. жыццяў, а гарачае лета мінулага года ў Германіі прывяло да смерці па меншай меры тысячы чалавек. На гэты раз, кажуць навукоўцы, ахвяр можа быць нават больш, паколькі лета толькі пачалося і многія еўрапейцы яшчэ не паспелі адаптавацца да высокіх тэмператур.

vaticannews.va/be

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.