Logo
Print this page

Рыхтуем курткі: у Будславе чакаецца халоднае надвор'е і дождж

Летась многія таксама моклі і дрыжалі ад холаду. Але будзем маліцца аб спрыяльным надвор'і!

Другі год запар на фэсце ў Будславе чакаецца халоднае надвор'е і дождж. Калі звычайна пілігрымаў сустракала гарачыня і кароткі лівень, то летась многія моклі пад дажджом і дрыжалі ад холаду. Вось і цяпер сіноптыкі прагназуюць у Будславе неспрыяльнае надвор'е.

Па прагнозах Белгідрамета, у пятніцу, 5 ліпеня, калі паломнікі прыйдуць і прыедуць у Будслаў, тут будзе ўсяго каля плюс 16 градусаў і дождж, магчыма навальніца. Увечары пахаладае да плюс 13, а ўначы, падчас працэсіі са свечкамі і абразом Маці Божай Будслаўскай, тэмпература паветра апусціцца да 13 градусаў, дождж працягнецца.

У ноч на суботу, калі будзе арганізавана малітва і канцэрт праслаўлення для моладзі, пахаладае да плюс 9-11 градусаў.

6 ліпеня раніцай, да галоўнай святой Імшы, якая пачнецца а 10-й гадзіне (глядзіце праграму), дождж павінен спыніцца, але па-ранейшаму чакаецца халоднае надвор'е. Так што будзем рыхтаваць швэдры, курткі і парасоны - і маліцца аб спрыяльным надвор'і. Бо ўсё залежыць ад Госпада!

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.