Logo
Print this page

Гамяльчанка падарожнічае і фатаграфуе крыжы на храмах - паглядзіце, якія прыгожыя!

На многіх храмах крыжы аформлены вельмі цікава, у старадаўнім стылі

62-гадовая гамяльчанка Раіса Петрашэнка любіць падарожнічаць і фатаграфаваць. У розных гарадах, дзе яна бывала, фатаграфавала славутасці, сярод якіх, вядома, каталіцкія і праваслаўныя храмы. Асобна Раіса робіць фота крыжоў на вялікім зуме. Дзякуючы гэтаму можна разгледзець, як прыгожа часта афармляюць гэты галоўны знак хрысціянства на розных храмах. У апошні час пенсіянерка апублікавала фота з Маларыты, Нарачы, Ліпнішак, Астраўца, Акцябрскага, Маладзечна...

- Фатаграфавала я розныя храмы - і праваслаўныя, і каталіцкія, ёсць і сінагогі, і некалькі мячэцяў. Трохі павандравала - па Беларусі і па Расіі. І па меры магчымасці фатаграфавала многае, - распавяла гамяльчанка Katolik.life і адзначыла, што купалы і крыжы стараецца здымаць буйным планам, бо з зямлі кепска бачныя падрабязнасці, якія бываюць вельмі цікавымі.

Media

Last modified onЧацвер, 31 Кастрычнік 2019 22:06
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.