У Беларусі з'явіўся сродак «Антыкаронавірус», але ён не прадаецца ў Чырвоным касцёле
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Раствор выпусціла прыватнае прадпрыемства з Пінска
Раствор «Антыкаронавірус» - водны экстракт пропалісу на крамянёвай вадзе нядаўна выпусціла прыватнае прадпрыемства з Пінска «Фарма-кампанія «Качаноўскі». Першапачаткова мы паведамлялі аб тым, што сродак прадаецца ў Чырвоным касцёле Мінска - гэта памылка, яно ў храме не прадавалася. Раствор рэалізоўвалі прыватныя асобы. Прыносім свае прабачэнні парафіі і святарам храма.
Заснавальнік і дырэктар фірмы «Фарма-кампанія «Качаноўскі» - вядомы ў Беларусі пчаляр-наватар Мікалай Мікалаевіч Качаноўскі. Яго кампанія адзіная ў краіне распрацоўвае і вырабляе унікальную пчалярскага прадукцыю, сваім складам шматкроць узмацняючы лячэбныя ўласцівасці пчалінага мёду, паведамляецца на старонцы прадпрыемства:
- Унікальнасць і эфектыўнасць гэтага мёду дасягаецца дзякуючы даданню пропалісу, пылка, пяргі, маткавага малачка, жэньшэню і чарніцы.
Читайте также: В Минске пройдет Межрелигиозная молитва о защите от коронавируса >
Related items
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў