Logo
Print this page

«Час на месцы не стаіць». LAUDANS прэзентаваў новы кліп

Відэа зроблена на версію песні «Гадзіннік»

Беларускі хрысціянскі дуэт LAUDANS прэзентаваў новы кліп. Відэа зроблена на электронна-піянінную версію песні "Гадзіннік" з альбома "Звязаны з часам".

- Першы крок ніхто не робіць які даўно пара зрабіць. Толькі час на месцы не стаіць, - спявае Андрэй Лугін.

- У наступны раз, калі захочацца пашкадаваць сябе, памятай: гэта прыводзіць да недаробленых справаў. Або - да адсутнасці ўсмешкі твайго суразмоўцы, - пракаментавала кліп удзельніца дуэта Алёна Палачанская.

Нагадаем, LAUDANS - гэта дуэт, які іграе ў стылях rock, pop, electronic music. У складзе: Андрэй Лугін - вакал, рытм-гітара і Алёна Палачанская - сінтэзатар.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.