Logo
Print this page

«Яго больш за ўсіх душылі». 98-гадовая каталіцкая верніца распавяла пра рэпрэсіі ў Гомелі

Верагодна, Кузьму Гулевіча расстралялі карнікі НКУС у лесе за Навабеліцай, дзе цяпер ладзяць маштабныя раскопкі

Вікторыі Гулевіч з «каталіцкай» вёскі Рудня Нісімкавіцкая Чачэрскага раёну на Гомельшчыне - 98 гадоў. І яна дагэтуль спадзяецца знайсці магілу свайго бацькі Кузьмы Амбросавіча - нявінна забітага ў 1938 годзе пасля даносу аднасяльчаніна па абвінавачанні ў шпіянажы і «контррэвалюцыйнай дзейнасці».

Верагодна, Кузьму Гулевіча расстралялі карнікі НКУС у лесе за Навабеліцай - вядомым месцы масавых пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій. Цяпер там ладзяць маштабныя раскопкі і знаходзяць парэшткі забітых мірных жыхароў. Аднак палітычныя рэпрэсіі пры гэтым не ўзгадваюцца. Па афіцыйнай версіі, на гэтым месцы людзей стралялі нацысты падчас Другой сусветнай вайны.

Вікторыя Кузьмінічна распавяла на відэа журналісту Ларысе Шчыраковай аб тым, як яны з сёстрамі і братам засталіся сіротамі пасля расстрэлу бацьку, як спрабавалі высветліць ягоны лёс, дамагліся рэабілітацыі і шукалі месца расстрэлу бацькі.

Media

Last modified onАўторак, 23 Лістапад 2021 12:24
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.