Бацюшка адказаў: праваслаўны святар з Caritas дапамагаў уцекачам з Украіны
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Comments (1)
Беларускі святар-блогер насіў валізкі, працуючы валанцёрам на вакзале
У польскім горадзе Пшэмысль на мяжы з Украінай праваслаўны святар з Беларусі служыў у якасці валанцёра. У жоўтай камізэльцы па-над расай айцец Аляксандр Кухта праводзіў часам да 16 гадзін у дзень на чыгуначным вакзале Пшэмысля. Сюды пастаянна прыбываюць цягнікі з Украіны з тымі, хто бяжыць ад вайны - маці з дзецьмі, людзьмі сталага веку.
Задача валанцёра - дапамагчы людзям несці валізкі і сумкі, зарыентаваць: дзе паесці, адпачыць, растлумачыць далейшы шлях, атрымаць білет. Гэтым і займаўся айцец Аляксандр, які прыязджаў у Пшэмысль ад Літоўскай праваслаўнай царквы. Дэлегацыя звярнулася ў мясцовую арганізацыю каталіцкай дабрачыннай місіі Caritas, якая кіруе валанцёрскай дзейнасцю, і якая накіравала добраахвотнікаў дапамагаць на вакзале.

Айцец Аляксандр Кухта - малады праваслаўны святар, які служыў у прыходзе пад Мінскам і стаў вядомым дзякуючы свайму блогу на Youtube "Batushka ответит". Святар быў намеснікам старшыні Сінадальнага місіянерскага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы.
Related items
-
«Чорны анёл» ля духавенства. Ці не прынясе матэрыяльная карысць духоўную шкоду?
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Які заробак у святароў? Адказаў бацюшка з Беларусі, які жыве ў Італіі
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна