Logo
Print this page

Украіна: за час вайны знішчана 270 культавых будынкаў

З іх 194 будынка – хрысціянскія.

За час ад 24 лютага да 20 верасня 2022 года ў выніку ўзброенага нападу Расіі прынамсі 270 сакральных аб’ектаў Украіны былі цалкам або часткова разбураны.

Гаворка ідзе пра цэрквы, касцёлы, мячэці, сінагогі, залы, адукацыйныя і адміністрацыйныя будынкі розных рэлігійных супольнасцяў Украіны ў як мінімум чатырнаццаці рэгіёнах, паінфармавала Дзяржаўная служба Украіны па пытаннях этнапалітыкі і свабоды сумлення, паведамляе Vatican News.

З 270 знішчаных будынкаў – пяць мусульманскія і пяць юдэйскія, 66 – супольнасцям Сведкаў Іеговы, астатнія 194 – хрысціянскія. 30 належаць пратэстанцкім Цэрквам і супольнасцям, 21 – Праваслаўнай Царкве Украіны, чатыры – Рыма-Каталіцкаму Касцёлу, тры – Украінскай Грэка-Каталіцкай Царкве, 136 аб’ектаў (52%) – Украінскай Праваслаўнай Царкве.

Найбольш сакральных аб’ектаў, якія былі цалкам ці часткова разбураны знаходзяцца ў Данецкай (67), Луганскай (58), Кіеўскай (43) і Харкаўскай (35) абласцях.

Дзяржаўная служба Украіны па справах этнапалітыкі і свабоды сумлення працягвае збіраць інфармацыю пра знішчаныя ці пашкоджаныя аб’екты і заклікае дакументаваць ваенныя злачынстваў супраць чалавецтва і аб’ектаў культурнай спадчыны.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.