Зноў 15 сутак: у Магілёве моляцца за затрыманага каталіцкага святара
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
На працягу апошняга месяца на адміністрацыйны арышт былі таксама асуджаныя грэка-каталіцкі святар і рэдактар газеты «Царква»
Як стала вядома, каталіцкі святар айцец Віталій Чабатар, якога затрымала міліцыя 17 лістапада, асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. 41-гадовы айцец Віталій – віцэ-дэкан Магілёўскага дэканату, належыць да Ордэну кларэтынаў і служыць у Магілёве на працягу апошніх 15 гадоў.
Мяркуючы па ўсім, нагодай для арышту святара сталі яго дзеянні ў сацыяльных сетках. Духавенства Магілёўскага дэканату заклікае да малітвы за святара, які церпіць за кратамі.
На працягу апошняга месяца на адміністрацыйны арышт былі таксама асуджаныя грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў, настаяцель парафіі ў Брэсце, і рэдактар грэка-каталіцкай газеты «Царква» Ігар Бараноўскі. Абодва ўжо выйшлі на волю.
Related items
- Байк, драйв... могілкі. «Сельскі святар» працягвае здзіўляць
- Ватыкан не паведамляў аб адмове Папы Рымскага ад удзелу ў мірным саміце па Украіне
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная