Logo
Print this page

Naviband выступіў на Пастэрцы для беларусаў-католікаў Варшавы

Дуэт выканаў калядныя спевы і свой апошні трэк [відэа]

Дуэт Naviband выступіў з каляднымі спевамі ў ноч на 25 снежня перад Вігілійнай святой Імшой і пасля яе для беларусаў-католікаў Варшавы. Музыкі праспявалі, у тым ліку, «Ціхую ноч», «Аллілюйя» Леанарда Коэна, таксама выканалі свой апошні трэк «Свяці».

Падчас Імшы салістка гурта Ксенія Жук спявала ў касцёльным хоры. Нагадаем, Naviband – музычны калектыў з Мінска, прадстаўнік Беларусі на «Еўрабачанні-2017». Цяпер вымушаны знаходзіцца ў эміграцыі.

Фота: Марта Ткачук

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.