Logo
Print this page

«Аднакласнікі» заблакавалі групу «Католікі Беларусі»

Прычынай пазначана «парушэнне рэгламенту». Група налічвае звыш 4 тысяч чалавек.

Расійская сацыяльная сетка «Аднакласнікі» заблакавала групу «Католікі Беларусі» – неафіцыйную старонку каталіцкіх вернікаў. Пра гэта стала вядома 6 чэрвеня. Яшчэ 4 чэрвеня група дакладна была даступнай. Прычынай блакіроўкі пазначана «парушэнне рэгламенту» платформы.

Канкрэтнае парушэнне не ўказана. Таксама невядома, з'яўляецца блакіроўка часовай ці групу закрылі назаўжды. Рэгламент сацсеткі змяшчае каля ста пунктаў, сярод якіх – «Матэрыялы, якія размяшчаюцца ў групах/мерапрыемствах Сацыяльнай сеткі, павінны адпавядаць заканадаўству Расійскай Федэрацыі».

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Група «Католікі Беларусі» налічвае звыш 4 тысяч чалавек. Там удзельнікі дзяліліся спасылкамі на артыкулы ў каталіцкай прэсе, малітвамі, рэлігійнымі карцінкамі – то бок размяшчалі тыповы для такой старонкі кантэнт.

Last modified onСерада, 07 Чэрвень 2023 15:19
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.