Logo
Print this page

Канцэрт пры царкве, пры касцёле. Гурт «Дразды» пачалі запрашаць на рэлігійныя мерапрыемствы

Упершыню на каталіцкім парафіяльным фэсце сыграе калектыў, які працуе ў жанры «дваровай эстрады» і выступае з патрыятычнымі песнямі.

У Новалукомлі 21-22 ліпеня адзначаць парафіяльны фэст мясцовыя католікі. Свята будзе асаблівым: сёлета адзначаецца 25 год заснавання парафіі святой Марыі Магдалены і 20 год збудавання касцёла.

На фэст запрошаны біскупы, святары, госці, у нядзелю свята пачнецца марыйным канцэртам з удзелам мінскага хора «Залатая горка». А завяршыцца ўвечары пачастункам і канцэртам свецкіх выканаўцаў: пры касцёле выступяць салістка Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі Валянціна Альшанская, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Алег Сямёнаў і гурт «Дразды».

Выступ на касцёльным мерапрыемстве гэтага папулярнага гурта, які працуе ў жанры «дваровай эстрады», зацікавіў асабліва. Раней падчас парафіяльных фэстаў такога кшталту канцэртаў не было. Гурт запрасіла сама парафія, выступ будзе бясплатным – то бок канцэрт з'яўляецца дабрачынным, удакладнілі Katolik.life у парафіі.

Аказалася, што гэта не першы канцэрт «Драздоў» пры храме. Літаральна 16 ліпеня гурт выступаў у Друі на епархіяльным злёце праваслаўнай моладзі пры сценах царквы, якую цяпер аднаўляюць у мястэчку.

Калектыў вядомы тым, што шмат гастралюе па невялікіх населеных пунктах Беларусі, спявае патрыятычныя песні, са сцэны выказвае падтрымку дзеючай уладзе і ў апошні час выступае па-беларуску, таксама вядзе свае старонкі ў сацсетках на беларускай мове (праўда, з некаторымі памылкамі).

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Выступ «Драздоў» на рэлігійных мерапрыемствах – нешта новае і даволі нечаканае. Магчыма, гэта стане новай тэндэнцыяй. Для самога ж гурта, паводле аднаго з музычных экспертаў, які падзяліўся сваім меркаваннем, у такіх дабрачынных канцэртах ёсць свой інтарэс: «Удзячная аўдыторыя, новыя гарызонты. Just business».

Media

Last modified onСубота, 22 Ліпень 2023 21:55
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.