Logo
Print this page

Дзіцячым лекарам у Гомелі стаў католік са Шры-Ланкі – і вось што тут цікава

Мы заўважылі, наколькі свецкія католікі з Усходу адкрытыя ў вызнанні сваёй веры.

Каталіцкі вернік Шэран Радрыга, які прыехаў у Беларусь са Шры-Ланкі, з 18 снежня стаў працаваць лекарам у Гомельскай цэнтральнай гарадской дзіцячай клінічнай паліклініцы. Тое, як ён распавёў пра гэта ў сацсетках сваім падпісчыкам і якой стала іх рэакцыя, цікава ў плане вызнання шры-ланкійскімі католікамі сваёй веры. 

Шэран Радрыга скончыў Гомельскі дзяржаўны медуніверсітэт, і падчас вучобы часта наведваў англамоўныя Імшы для замежнікаў у капліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Паведамленне аб пачатку працы лекарам Шэран суправадзіў адной фразай: «Хвала Богу!» Сярод асноўнай інфармацыі ў ягоным профілі значыцца: «Бог вялікі». Падпісчыкі адрэагавалі на навіну ў жыцці Шэрона дзесяткамі віншаванняў з пажаданнямі: «Хай Гасподзь дабраславіць цябе!» 

Гэта паказвае, наколькі свецкія католікі са Шры-Ланкі адкрыты ў вызнанні сваёй веры, якая сапраўды займае важнае месца ў іх жыцці. Адзначым, што Шэран жыве далёка не толькі рэлігіяй – ён падарожнічае, удзельнічае ў вечарынках, заўзее за Manchester United.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Раней мы распавядалі, як іншы студэнт са Шры-Ланкі «стаў беларусам» >

Last modified onАўторак, 19 Снежань 2023 20:40
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.