Старэнькая ялінка ля алтарыка ў вёсцы – мілыя фота вяртаюць у дзяцінства
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Верніца, якая ўжо сама бабуля, распавяла, чым каштоўны бацькоўскі дом і якую самую галоўную навуку засвоіла ад сваёй мамы.
Як у дзяцінстве ў мамы ці бабулі – такія цёплыя пачуцці выклікаюць фота, апублікаваныя каталіцкай верніцай Сафіяй Сямісотавай. Пры тым, што яна сама ўжо таксама бабуля. Верніца выклала фота з дома, у якім правяла дзяцінства, і распавяла пра сваю маму:
«Раство ў вёсцы! Як шмат цяпла і ўтульнасці ў гэтай прастаце! Бо гэта ўспаміны майго дзяцінства! Гэты дом мяне заўсёды памятае і чакае! І толькі тут я заўсёды буду як дзіця! Тут можна распаліць печку, пабыць у цішыні і бясконца хочацца глядзець у акно, быццам кагосьці чакаю! Але тут я і памяць! І гэта і ёсць самыя шчаслівыя моманты ў гэтыя апошнія дні адыходзячага года!», – напісала Сафія.
Яна распавяла, што алтар на фота зладзіла яе мама, тут яна заўсёды малілася:
«Як бы цяжка яна ні працавала, але ўвечары станавілася на калені, брала ў рукі ружанец і малілася, і мы ніколі не чулі, калі яна клалася спаць. Але перад гэтым абавязкова малілася з дзецьмі – вось гэта і была для мяне самая вялікая навука!»
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
- Тым, хто не можа на Радуніцу памянуць блізкіх у храме, прапануюць гэта зрабіць дыстанцыйна і бясплатна
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- Святары з Шуміліна застаюцца ў зняволенні, таксама была затрымана парафіянка
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы