Проста цуд: дзяўчынцы з Ліды сабралі 2 млн даляраў на «укол жыцця»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Сям'я Рыты – каталіцкія вернікі. Мама дзяўчынкі падзякавала Богу за закрыццё збору.
Мама 3-гадовай Рыты Юшкевіч з Ліды са слязьмі радасці звярнулася да ўсіх, хто дапамагаў сабраць грошы на выратаванне дзяўчынкі: збор амаль у 2 млн даляраў закрыты! Гэта адбылося 21 студзеня, хоць літаральна тыдзень таму было сабрана толькі крыху больш за палову неабходнай сумы – проста цуд!
У цэлым да гэтай падзеі сям'я ішла два гады. Смяротнае захворванне – спінальную цягліцавую атрафію II тыпу (СМА II тыпу) – у Рыты выявілі ў канцы 2021 года. Уратаваць дзіцяці можа прэпарат Zolgensma, які здольны спыніць прагрэсаванне хваробы. Пасля «ўколу жыцця» дзяўчынку чакае доўгая рэабілітацыя.
Сям'я Рыты – каталіцкія вернікі. У зборы сродкаў удзельнічалі многія католікі Беларусі. «Цуд у дзень Божы – нядзелю! Прыйшла ў каплічку ў лякарні падзякаваць Богу за закрыццё збору», – напісала мама Рыты.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Нагадаем, раней іншая каталіцкая сям'я – з Ляхавічаў – выйграла прэпарат Zolgensma ў латарэю.
Related items
- Не Галівуд: беларускія святары запусцілі круты праект з асновай на рэальных фактах
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Манах з Гудагая зрабіў арэлі для парафіі ў Мінску
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы