Logo
Print this page

І зноў маўчанне. Спыталі, што вядома пра арыштаваную ў Беларусі верніцу

Іканапісец, якая стварае незвычайныя партрэты зняволеных, намалявала і партрэт Аксаны Ючкавіч.

Многія католікі Беларусі працягваюць малітву за арыштаваную верніцу Аксану Ючкавіч і чакаюць пра яе вестак. За што затрымалі Аксану, якую называюць «самым светлым чалавекам», у чым яе абвінавачваюць, у якім яна знаходзіцца стане — у адказ на гэтыя пытанні суцэльнае маўчанне, як і пра святара Генрыха Акалатовіча, якога ўжо больш за два месяцы трымаюць за кратамі.

Як распавялі Katolik.life сябры Аксаны, вядома толькі тое, што з ёй сустракаўся адвакат, але нічога канкрэтнага ён не паведаміў, паколькі з яго ўзялі падпіску аб неразгалошванні. Не называюцца не толькі абставіны справы, але нават артыкул, па якім затрымалі верніцу.

Тым часам іканапісец і мастачка Ксенія Ангелава, якая стварае незвычайныя партрэты зняволеных, намалявала і партрэт Аксаны, які апублікавала на сваёй старонцы.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Тыя, хто жадае падзяліцца любой інфармацыяй пра Аксану, могуць пакінуць каментар пад гэтым артыкулам, пры жаданні пазначыўшы кантакты для сувязі — яны не будуць апублікаваныя, каментар убачыць толькі адміністратар сайта.

Last modified onАўторак, 30 Студзень 2024 14:40
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.