«Дзіця электрычкі» вандруе па Беларусі ў пошуках цікавых храмаў і драўляных хат
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Прыдарожныя крыжы, каплічкі: дзяўчына вельмі пазітыўна вядзе беларускамоўны блог і распавядае, куды паехаць у Беларусі, каб убачыць штосьці незвычайнае.
Старонку ў Instagram незвычайнай вандроўніцы заўважыў Katolik.life – дзяўчына не проста выкладае прыгожыя здымкі з падарожжаў, але робіць гэта вельмі пазітыўна і па-беларуску.
27-гадовая Дзіяна з-пад Мінска знаходзіць штосьці асаблівае ў вёсках – яе цікавяць драўляныя хаты, каплічкі, касцёлы і цэрквы, прыдарожныя крыжы. Напрыклад, яна распавядала пра капліцу святога Роха ў вёсцы Атцэда ў Стаўбцоўскім раёне (глядзіце ніжэй).
А што найбольш адметнае – Дзіяна падарожнічае на цягніках і называе сябе «дзіцём электрычкі», гаворыць, што вакзалы і цягнікі – яе месца сілы. Магчыма таму, што менавіта ў электрычцы пазнаёміліся яе бацькі.
Дзіяна гаворыць, што наведала ўжо 150+ гарадоў, пасёлкаў, вёсак ці проста знакавых месцаў, а дарога – яе другі дом. На сваёй старонцы яна раіць маршруты вандровак па Беларусі, а таксама просіць парадаў, куды паехаць ёй самой.
Дарэчы, яшчэ адна беларускамоўная вандроўніца – Ірына Сарока з Мінска, якая выкладае ў Instagram «фотазамалёўкі для душы», наведвае з сям'ёй вядомыя храмы.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
- Прыехалі ў касцёл на трох машынах: на Віцебшчыне затрымалі двух святароў
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- Байк, драйв... могілкі. «Сельскі святар» працягвае здзіўляць
- Праваслаўная Велікодная служба па-беларуску з анлайн-трансляцыяй пройдзе ў Вільні
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі