BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі

Фестываль арганнага мастацтва Ars Magna Organi будзе ўключаць 56 канцэртаў у 5 месцах (АБНОЎЛЕНА)

Фестываль Ars Magna Organi адбудзецца ў 2024 годзе з 8 чэрвеня па 13 кастрычніка ў некалькіх рыма-каталіцкіх храмах Беларусі. У гэты раз штогадовы фестываль арганнага мастацтва будзе ўключаць 56 канцэртаў высокай акадэмічнай музыкі ў 5 месцах — на 4 гістарычных арганах і некалькіх клавесінах, а таксама арганную акадэмію на двух гістарычных арганах.

Як паведаміў адзін з арганізатараў фестывалю, арганазнаўца Аляксандр Бурдзялёў, сёлета месцамі правядзення Ars Magna Organi стануць Пінск, Навагрудак, Мядзведзічы, Іванава і Ружаны.

Штогод фестываль яднае прафесіяналаў і аматараў арганнай музыкі, дзясяткі бясплатных канцэртаў праводзяць у каталіцкіх храмах, большую частку — у пінскім катэдральным касцёле на другім па велічыні гістарычным аргане Беларусі.

Падрабязную праграму і даты канцэртаў глядзіце ніжэй ва ўстаўцы з Facebook.

Фота: арганістка Калініка Мядзведзева ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onПятніца, 17 Май 2024 10:37
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць