Logo
Print this page

Уначы на пажары лесу ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і вядомы блогер

Блогер паказаў эпічныя кадры, а пажар удалося перамагчы.

Увечары 30 красавіка да сярэдзіны ночы 1 траўня ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на мяжы з Літвой, тушылі вялікі лясны пажар. Пах дыму адчуваўся нават у Лідзе, дзе жыве папулярны блогер Алег Грышко, вядомы як «Пан Усялян».

Ён выправіўся ў родны Воранаўскі раён, каб разам са святаром і мясцовымі вернікамі маліцца на месцы пажару, і паказаў, як усё адбывалася. Паводле інфармацыі МНС, гарэлі дзесяткі гектараў лесу, агонь тушылі ў тым ліку з верталёту [глядзіце відэа ніжэй]

Вікарый парафіі ў Радуні ксёндз Віталій Валюк на сваёй старонцы паведаміў, што «разам з жыхарамі вёсак Каргаўды і Пенцянішкі, побач з нязгасным полымем, маліліся праз заступніцтва святой Агаты аб спыненні пажару і за супрацоўнікаў МНС».

Раніцай 1 траўня на старонцы парафіі ў Радуні з'явілася паведамленне:

«Маліліся аб спыненні страшнай стыхіі пажару на тэрыторыі нашай парафіі. У духу адзінства і ўзаемадапамогі мясцовыя жыхары і супрацоўнікі МНС перамаглі агонь».

Алег Грышко таксама паведаміў каля 3 гадзін ночы, што пажар удалося патушыць.

Media

Last modified onЧацвер, 01 Май 2025 13:09
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.