Без званкоў і лістоў: што вядома пра ксяндза Акалатовіча, які пераведзены ў калонію
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Ён рады «несці крыж пакутніцтва за Бога, за веру, за Касцёл» і просіць Пана аб умацаванні ў веры.
Ужо паўтара месяцы знаходзіцца ў калоніі асуджаны на 11 гадоў зняволення каталіцкі святар Генрых Акалатовіч. Былога пробашча парафіі ў Валожыне перавялі ў калонію ў Бабруйску проста на Вялікдзень, 20 красавіка.
З таго часу пра яго няма практычна ніякіх вестак. Але некаторая інфармацыя ўсё ж дайшла да вернікаў. Стала вядома, што 65-гадовага святара накіравалі ў атрад №4. Таму лісты яму можна адпраўляць па наступным адрасе:
Околотовичу Геннадию Владиславовичу
ИК №2, отряд №4
213807 ул. Сикорского, 1, Бобруйск
Могилевская область
За гэтыя паўтара месяцы лістоў ад святара амаль не было. У асяроддзі вернікаў вядома толькі пра адзін кароткі ліст, які дайшоў ад ксяндза. У ім ён прасіў выслаць лекі (ён мае цяжкія хваробы) і пісаў, што рады «несці крыж пакутніцтва за Бога, за веру, за Касцёл», паведамляў, што просіць Пана аб умацаванні ў веры, перадаваў усім падзяку.
Ніводнага тэлефоннага званка, які паложаны зняволеным, таксама пакуль не было, наколькі вядома вернікам.
Яны чакаюць прыезду ў Беларусь у чэрвені новага Апостальскага нунцыя з надзеяй, што той будзе весці перамовы аб вызваленні ксяндза Генрыха і другога асуджанага святара — айца Анджэя Юхневіча.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў
-
Першы ў Беларусі святар з Індыі пачаў служыць у Брэсцкай вобласці
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў