Зніклі крыжы на могілках у Гудагаі. Што гэта можа быць?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
У парафіі заклікалі разам паклапаціцца пра захаванне святасці могілак і ўшанаванне памяці продкаў.
На каталіцкіх могілках ля санктуарыя ў Гудагаі ў Астравецкім раёне выявілі знікненне некалькіх металічных крыжоў. Пра гэта 9 чэрвеня паведаміла парафія і запрасіла мясцовых вернікаў наведаць магілы сваіх блізкіх, каб пераканацца ў іх захаванасці:
«Калі выявіце адсутнасць крыжа або іншыя змены, ці валодаеце важнай інфармацыяй, неадкладна паведаміце ў міліцыю».
У парафіі заклікалі разам паклапаціцца пра захаванне святасці могілак і ўшанаванне памяці продкаў:
«Молімся, каб Божая ласка напоўніла нашы сэрцы спакоем і сілай для захавання святых месцаў нашай супольнасці».
Міліцыя рэгіёна пакуль нічога не паведамляла пра здарэнне, але верагодна, крыжы скралі «металісты». Гэта з'ява, на жаль, распаўсюджаная – падобным вандалізмам займаюцца людзі, якія адломваюць крыжы з помнікаў і здаюць іх за грошы як каляровы метал.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Надзея, маўчанне, малітва. Што цяпер са святарамі, якія хутка могуць пакінуць Беларусь
-
Дамінікане ў Кіеве паказалі наступствы атакі па горадзе і пашкоджанні кляштара
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію
-
Парафію зняволенага ў Беларусі святара наведаў Мітрапаліт і благаславіў помнік, выробнік якога таксама арыштаваны