Logo
Print this page

Сярод вызваленых вязняў няма асуджаных святароў. Але ёсць адзін добры знак

Вернікі чакаюць, што прыезд новага Апостальскага нунцыя паспрыяе хутчэйшаму вызваленню святароў.

У чарговай групе памілаваных зняволеных, інфармацыя аб вызваленні якіх з'явілася 2 ліпеня, зноў няма двух каталіцкіх святароў, якія ўжо доўгі час знаходзяцца за кратамі. Папярэдне, як стала вядома вернікам, ксёндз Генрых Акалатовіч і айцец Анджэй Юхневіч не ўвайшлі ў лік 16 памілаваных вязняў.

Афіцыйна паведамлялася, што сярод памілаваных – трое старэйшыя за 50 гадоў, двое маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца інвалідам. Нагадаем, ксёндз Акалатовіч, асуджаны за «здраду дзяржаве» на 11 гадоў зняволення, таксама мае цяжкія захворванні і інваліднасць.

Ягоны прысуд ужо ўступіў у сілу і ён знаходзіўся ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Аднак нечакана яго перавялі адтуль у СІЗА Мінска. Наколькі вядома вернікам, гэта здарылася без тлумачэння прычын. Святар зноў утрымліваецца ў камеры СІЗА, яго стан здавальняючы, ён па-ранейшаму трымаецца ў добрым духу.

Вернікі бачаць у гэтым добры знак і надзею на хуткае вызваленне святара – магчыма, перад уручэннем даверчых грамат новым Апостальскім нунцыем, што павінна адбыцца ў бліжэйшы час.

Ці прапаноўвалі ксяндзу Генрыху пісаць прашэнне аб памілаванні – пакуль невядома.

Айцец Юхневіч таксама працягвае знаходзіцца ў СІЗА і чакае абскарджвання свайго прысуду – 13 гадоў зняволення.

Нагадаем, вернікі чакалі, што прыезд новага Апостальскага нунцыя паспрыяе хутчэйшаму вызваленню святароў.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onЧацвер, 03 Ліпень 2025 10:54
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.