Logo
Print this page

Упершыню за доўгі час адправілі святую Імшу. Беларускія святары ў Ватыкане знаходзяцца «ў цішыні»

Зноў з'явілася верагоднасць, што з імі можа сустрэцца Папа Рымскі.

За два тыдні знаходжання ў Ватыкане вызваленых беларускіх святароў афіцыйнай інфармацыі на гэты конт так і не з'явілася. Аднак вернікі даведаліся, што ксёндз Генрых Акалатовіч і айцец Анджэй Юхневіч працягваюць заставацца ў Рыме.

Пацвердзілася здагадка пра тое, што зараз яны праходзяць медыцынскае абследванне. Ксёндз Акалатовіч упершыню за два гады, а айцец Анджэй – упершыню за амаль паўтары гады – адправілі святую Імшу. У зняволенні ў іх не было такой магчымасці.

Святары пакуль не ўдзельнічаюць у публічных мерапрыемствах і яшчэ не мелі афіцыйных сустрэч. Паводле інфармацыі вернікаў, пэўны час яны павінны правесці «ў цішыні». Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які іх суправаджаў, на мінулым тыдні вярнуўся ў Мінск.

Тым часам Папа Леў XIV скончыў сваё апостальскае падарожжа і ўжо знаходзіцца ў Рыме – таму зноў з'явілася верагоднасць, што ён можа сустрэцца з беларускімі святарамі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.