Logo
Print this page

Ці будзе так у Курапатах? Беларус паказаў, як цяпер выглядае комплекс у Катыні

«Месца вельмі атмасфернае і журботнае».

Беларускі велападарожнік Віктар пабываў у Смаленскай вобласці РФ. Адной з асноўных мэтаў паездкі было наведванне мемарыяльнага комплексу ў Катыні – на месцы расстрэлу ды пахавання польскіх вайскоўцаў у 1940 годзе. Пра гэта Віктар распавёў у сацсетцы і апублікаваў фота.

Напрыканцы 1990-х гэта месца было адноўлена Польшчай і ператворана ў мемарыял. Тут жа, побач, знаходзіцца месца масавых расстрэлаў савецкіх грамадзян падчас сталінскіх рэпрэсій 1930-х гадоў.

Цяпер, як відаць на здымках, комплекс таксама знаходзіцца ў дагледжаным стане, хоць многія элементы ўжо патрабуюць касметычных работ.

«Усюды надпісы па-польску, здавалася, што знаходжуся дзесьці на могілках у Ваўкавыску, а не каля Смаленска», – здзівіўся падарожнік.

Ён дадаў, што на месцы пахаванняў некаторыя сваякі дадалі фотаздымкі да спіса загінулых.

«Месца вельмі атмасфернае і журботнае», – адзначыў аўтар і выказаў надзею, што і ў Курапатах пад Мінскам з часам будзе падобны мемарыял.

Media

Last modified onСерада, 17 Чэрвень 2026 11:11
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.