Logo
Print this page

Выйшаў каляндар 2015 «Каталіцкія святыні Беларусі»

Упершыню змешчаная на кожнай старонцы інфармацыя пра каталіцкія традыцыі, якія павінен ведаць кожны католік.

Catholic.by прадставіў спецыяльны праект - каляндар на 2015 год «Каталіцкія святыні Беларусі». Новы каляндар - гэта прыгожыя фотаздымкі беларускіх святыняў, а таксама цікавая інфармацыя аб кожнай з іх.

Упершыню змешчаная на кожнай старонцы інфармацыя пра каталіцкія традыцыі, якія павінен ведаць кожны католік. Вялікія лічбы і зручная каляндарная сетка, у якой ёсць месца для запісаў.

- Спадзяёмся, гэты каляндар стане добрым упрыгожаннем для вашага дома, а таксама цікавым і карысным падарункам для вашых сяброў. Няхай жа старонка за старонкай, месяц за месяцам і святыня за святыняй гэтае выданне будзе напамінам аб любові да Бога і да нашай бацькаўшчыны, - гаворыць з найлепшымі пажаданнямі рэдакцыя інтэрнэт-партала Catholic.by.

Last modified onСерада, 17 Верасень 2014 18:07
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.