Logo
Print this page

Амаль трэць служачых у Беларусі ксяндзоў запрошаныя з Польшчы

Леанід Гуляка мяркуе, што ўся праблема - у цэлібаце.

Каля 30% служачых у Беларусі каталіцкіх святароў запрошаныя з Польшчы, расказаў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.

- У праваслаўных практычна няма праблемы з забеспячэннем святарамі - прыкладна толькі 15 чалавек запрашаюцца з-за мяжы, а ў каталікоў гэтыя праблемы вельмі вялікія, - цытуе Леаніда Гуляку агенцтва БелТА. - З 430 працуючых у краіне ксяндзоў 126 запрошаных з Польшчы.

Леанід Гуляка мяркуе, што ўся праблема - у цэлібаце. Менавіта гэта прыцягвае ў каталіцкія духоўныя семінарыі ўсё менш моладзі:

- Гэта сёння сусветнае з'ява. Нават у каталіцкіх краінах існуе такая праблема. Паколькі сваіх кадраў у нас не хапае, даводзіцца запрашаць з-за мяжы, каб пры дзеючай супольнасці ў населеным пункце не зачыняць касцёл, - заявіў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Адзначым, што, да прыкладу, у Гомельскім дэканаце Пінскай дыяцэзіі амаль усе пробашчы парафій - святары з Польшчы.

Last modified onСерада, 24 Верасень 2014 15:09
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.